Лепшыя прадстаўнікі сваіх парод з усёй краіны. Сёння ў Мінску прайшла выстава паляўнічых сабак. У сталіцу гаспадары прывезлі сваіх гадаванцаў з усіх 6 абласцей. Кокер-спаніэлі, таксы, гончыя - гэта толькі не поўны спіс унікальных парод тых, хто быў прадстаўлены на экспазыцыі. Усяго за званне лепшага сабакі змагаліся амаль 150 удзельнікаў. Спаборніцтвы ў асабістым і камандным заліку сярод сабак прайшлі ў рамках выставы Паляванне і рыбалка. Нагадаем, напярэдадні ў Мінск з'ехаліся аматары мужчынскага промыслу з усёй СНД. У Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа на працягу пяці дзён можна набыць снасці, лодкі і шматлікае іншае. Словам - усё, што трэба паляўнічаму на вадзе і на сушы.
Усе замежныя ўдзельнікі і госці выставы адзначылі высокі ўзровень арганізацыі экспазыцыі ў Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа. Наступная выстава Паляванне і рыбалка, паводле традыцыі, адбудзецца вясной.














