У Мінску працягваецца вучоба паслоў, і сёння ў праграме сустрэча дыпкорпуса з прадстаўнікамі больш як 200 беларускіх кампаній. Прыватныя або дзяржаўныя - усе яны арыентаваныя на экспарт і на адкрыццё новых рынкаў. Асаблівая ўвага - еўрапейскаму, многім прыйдзецца пераарыентаваць пастаўкі адтуль на іншыя кірункі. І гэтага не зрабіць без дапамогі консулаў і паслоў.
Уладзімір Улаховіч - старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты:
Мы бачым, што ў нашых партнёраў - дзелавых асацыяцый бізнесаў, пэўных прадпрыемстваў у Еўропе - ёсць прамая цікавасць не страціць супрацоўніцтва. Справа ў тым, што гэта агульная цікавасць, гэта цікавасць і бізнесу з таго боку, гэта тая база, ад якой можна адштурхнуцца. Таксама мы плануем выкарыстоўваць самыя розныя і новыя фарматы прасоўвання нашага экспарту, напрыклад, міжнародныя гандлёвыя электронныя пляцоўкі, віртуальныя выставы. Усё гэта патрабуе сур'ёзнага перагляду і прагматычнага падыходу
Аб нарошчванні экспарту гавораць і нашы прамысловыя флагманы: так, МТЗ нацэлены на рынкі амерыканскага кантынента. А ў Дубаі пройдзе Сусветная выстава "ЭКСПА-2020", і Нацыянальны павільён Беларусі на ёй стане своеасаблівым дзелавым цэнтрам нашай краіны для кантактаў.













