У Мінску прайшла цырымонія памяці караля Тайланда

26 октября 2017

Сёння ў Мінску прайшла цырымонія памяці караля Тайланда Пуміпона Адульядэта ў будынку ганаровага консульства. У Бангкоку ж пахаванні манарха прадоўжацца да канца тыдня і завершацца крэмацыяй. Аддаць апошнюю даніну павагі Раме IX у Тайланд прыбылі дэлегаты з 40-ка краін свету, у ліку якіх і беларускія дыпламаты.

Павел Тапузідзіс, ганаровы консул Грэцыі ў Беларусі:

"Я прыйшоў выказаць спачуванні з нагоды гібелі караля Тайланда ад імя пасольства Грэцыі як ганаровы консул Грэцыі, але самае галоўнае, як грамадзянін Беларусі".

Кароль Пуміпон Адульядэт правіў 70 гадоў. З жыцця ён сышоў у кастрычніку мінулага года, але жалоба ў каралеўстве доўжыцца дагэтуль.