Сем таямніц Беларусі

13 декабря 2016

У Мінску прайшла прэм'ера праграмы Федэрацыі прафсаюзаў. Больш чым 100 акцёраў за гадзіну расказалі пра нацыянальныя асаблівасці і традыцыі, па якіх нашу краіну пазнаюць за мяжой. Сярод гледачоў - прадстаўнікі дыпламатычных місій Сербіі, Венесуэлы, Бразіліі, Расіі, Мексікі і Азербайджана. Арганізатары плануюць праводзіць такія пастаноўкі для турыстаў кожны тыдзень.

Велька Кавачавіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі: "З вялікім задавальненнем я хачу сказаць, што паміж Сербіяй і Беларуссю існуюць традыцыйна блізкія, дружалюбныя развітыя адносіны. Па ўсіх напрамках, што датычыцца прафсаюза. І гэта з'яўляецца адным з рухавікоў такой дружалюбнай Беларусі".

Падрыхтоўка да канцэрта пачалася яшчэ ў жніўні. Ініцыятарамі сталі беларускія прафсаюзы і студэнты ўніверсітэта культуры. Праект увойдзе ў пастаянную праграму Палаца прафсаюзаў да 2019 года.

7-тайн-Беларуси-news.jpg