У Мінску прайшла апошняя генеральная рэпетыцыя парада ў гонар незалежнасці Беларусі

29 июня 2018

Да парада ў гонар незалежнасці Беларусі застаецца некалькі дзён. Многія месяцы нашы вайскоўцы трэніраваліся на тэрыторыі сваіх часцей, палігонах і ў сталіцы. Учора ў Мінску прайшла апошняя генеральная рэпетыцыя. 4 000 вайскоўцаў, 250 адзінак тэхнікі - святочная калона расцягнулася амаль на 3 кіламетры. Мінчане і госці сталіцы змаглі назіраць за маршам ваенных машын. Як і ў Дзень Незалежнасці, так на трэніроўках у авангардзе калоны - легендарны танк Т-34. За ім бронеаўтамабілі, артылерыйскія і зенітныя ўстаноўкі, ракетныя сістэмы. Зрэшты, знойдзецца месца і навінкам - першы раз будуць паказаныя беларускія беспілотнікі.

Сёлета ўпершыню Дзень Незалежнасці пакажуць у фармаце Full HD. Будуць працаваць дзве перасоўныя тэлевізійныя станцыі, 23 камеры і чатыры краны. Упершыню карцінку трансляваць будуць з коптара. Адзначым, што трансляцыя - гэта сумесны прадукт Белтэлерадыёкампаніі і тэлекампаніі "ВаенТБ".