У Мінску прайшла першая рэпетыцыя роты ганаровай варты

7 июня 2019
Беларусь працягвае і актыўную падрыхтоўку да святкавання Дня Незалежнасці. Учора ў сталіцы ля стэлы "Мінск - горад-герой" прайшла першая рэпетыцыя роты ганаровай варты. Віртуозы ў пагонах - абавязковыя ўдзельнікі шматлікіх дзяржаўных свят і парадаў. Чаканіць крок, трымаць строй і выпраўку іх вучаць кожны дзень, а вось адметнасцю парадаў заўсёды становяцца фігуры пастраенняў і захапляльныя элементы. Наступная трэніроўка пройдзе 10 чэрвеня з 9 да 11 вечара. Рух па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў перакрыюць.