У Мінску прайшла першая генеральная рэпетыцыя парада

27 июня 2014

Падрыхтоўка да парада Дня Незалежнасці падыходзіць да завяршэння. Учора ў Мінску на праспекце Машэрава адбылася першая генеральная рэпетыцыя. Ад сувораўцаў да роты ганаровай варты, ад рэтратанка да суперсучаснага зенітна-ракетнага комплексу.


Рэпартаж Аляксандра Савенкі. Сонца зноў пачало плавіць асфальт. Менавіта таму, перад тым як тэхніка выступіла на сталічныя вуліцы, пакрыццё багата намачылі вадой.


Гарадскія фарбы разбавіліся адным суцэльным колерам хакі даўжынёй больш як паўтара кіламетра. За праходжаннем калоны назіралі сотні людзей. Дзятва спецыяльна падабралася бліжэй - цікава. Дарослыя таксама гавораць: такое відовішча з такога ракурсу наўрад дзе ўбачыш.


Але ўжо ўвечар на праспекце Пераможцаў таксама аншлаг - лепшыя месцы занялі загадзя. Пачатак генрэпетыцыі абвясцілі залпамі гармат. Далей амаль бясхмарнае неба над Мінскам выпрабавала баявая авіяцыя. Авіястрой на вышыні 300 метраў. Сёлета нябесны штат пашырылі.


Шэсце вайскоўцаў пачынаюць сувораўцы. У іх руках рытм усіх пешых разлікаў. Упершыню на гэтак шырокай публіцы з'явіліся гэтыя хлопцы - афіцэры, апранутыя ў форму байцоў партызанскіх атрадаў. Далей - тысячы вайскоўцаў. Дэсантнікі, курсанты, афіцэры, байцы МНС. Пешы парад працягвае ваенная тэхніка.


Чыстыя, у новенькай фарбе баявыя машыны, як заўсёды, уразілі ўсіх гледачоў. Рэтратанкі, сучасныя браневікі і бронемабілі - уражвае. Але вось такога ніхто яшчэ тут не бачыў. Суперсучасная тэхніка з Расіі на вуліцах вячэрняга Мінска да парада рыхтавалася ўпершыню.


Завяршылі першую генрэпетыцыю пляц-канцэрт роты ганаровай варты і выступленне зводнага ваеннага аркестра Узброеных Сіл. А пакуль адны працавалі, іншыя адпачывалі.


Па традыцыі ваенны парад перадае эстафету тэатральнаму шэсцю і выставе айчыннай тэхнікі. Сёлета сапраўды ёсць на што паглядзець. Чакаецца, што сённяшняя генеральная рэпетыцыя не апошняя. Ужо паслязаўтра, 28 чэрвеня, адбудзецца апошняя трэніроўка.