У Мінску прайшла фінальная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці

29 июня 2014
Як і чакалася, трэніроўка адбылася пры аншлагу гледачоў як на трыбунах, так і па ўсім шляху праходжання калоны. Паглядзець на тое, якім будзе свята, да стэлы Мінск - горад-герой прыйшлі тысячы чалавек. Свае сілы правяралі не толькі вайскоўцы, але і тэлевізіёншчыкі. Перад камандай спецыялістаў Белтэлерадыёкампаніі - менавіта галоўны медыяхолдынг краіны будзе весці трансляцыю свята 3 Ліпеня - стаяла пытанне асвятлення. Бо адрозненне юбілейнага парада ад папярэдніх - час правядзення.

Сцэнарый рэпетыцыі не змяніўся. Ад авіяцыі да тэатральнай пастаноўкі - кожны пункт свята разлічаны да хвіліны. Як і планавалася, дзейства будзе незабыўнае. Прынамсі, яркія эмоцыі засталіся ва ўсіх, хто пабываў на рэпетыцыях.