У Мінску прайшла дабрачынная акцыя ў гадавіну памяці Аляксандра Ціхановіча

29 января 2018

У адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў выраслі сімвалічныя дрэвы, якія ўпрыгожылі сэрцы-вырабы, зробленыя выхаванцамі інтэрнатаў Беларусі. Кожная міні-паштоўка - гэта даўняя дзіцячая мара. І ўдзельнікі акцыі куплялі падарункі для аўтараў "сэрцаў" і пакідалі ў валанцёраў прадзюсарскага цэнтра і фонда імя народнага артыста.

Акцыю дабрыні мінчане падхапілі ў памяць і па прыкладзе самога Аляксандра Ціхановіча, які быў не толькі таленавітым выканаўцам, але і актыўна займаўся дабрачыннасцю.