У Мінску прайшла акцыя "Дзень волі"

25 марта 2016

Сёння з дазволу Мінгарвыканкама прайшла акцыя, прысвечаная чарговай гадавіне БНР, так званы Дзень волі. Як і ў папярэднія гады, мерапрыемства сабрала няшмат удзельнікаў. Не дапамагло нават добрае надвор'е. Нягледзячы на тое, што акцыя была санкцыянавана, людзі адхіліліся ад дазволенага маршруту. Пры гэтым нават не дайшлі да канчатковага пункта. Спынілі свой шлях удзельнікі акцыі ля гандлёвага цэнтра "Рыга". Трохі пагутарыўшы, усе разышліся.