Адзіны ў Беларусі жаночы фестываль Lady Fest сабраў у Мінску мноства майстар-класаў, воркшопы і зоны рэлаксу. Аўтарытэтныя спікеры і прадстаўніцы бізнесу, індустрыі прыгажосці і моды сабраліся на вялікай гарадской падзеі.
Расказвае Марыя Пятрашка.
"Чаго хоча жанчына, таго хоча Бог", - лічыла французская пісьменніца Жорж Санд. Чаго хоча беларуская жанчына? Пакажуць і раскажуць на жаночым фестывалі Lady Fest.
Два дні лекцый, майстар-класаў і жывых натхняльных зносін падарылі ўдзельніцам не толькі шмат пазітыўных эмоцый і карысных ведаў, але і магчымасць паўдзельнічаць у дабрачынным праекце.
Вольга Шыбко, амбасадор дабрачыннай зоны фестывалю: "Адгукнуліся беларускія мастакі, дызайнеры, далі свае работы і зусім бясплатна праводзяць унікальныя дабрачынныя майстар-класы. Наша глабальная мэта - сабраць атрыманыя сродкі на падтрымку праекта "Ад сэрца да сэрца" па набыцці 3D-прынтара і праграмнага забеспячэння для РНПЦ дзіцячай хірургіі".
Пасля такой насычанай праграмы лепш перадыхнуць. Зона Relax&art - магчымасць перадыхнуць у творчым палёце. Тут вучацца маляваць.
Прыйшла на фестываль без макіяжу? Не бяда. Пайсці можаш галівудскай красуняй. Якіх ахвяраў патрабуе прыгажосць? Удзельніцы даведаюцца ў рамках beauty-зоны.
Кацярына, удзельніца фестывалю: "Тут так шмат цікавых зон: роспіс на бакалах, бясплатны мейкап, бясплатны манікюр. Я як студэнтка вельмі рада аказацца ў такім месцы".
У Мінску прайшоў жаночы фестываль Lady Fest
27 мая 2019













