У Мінску прайшоў трэці форум дзіцячых ініцыятыў

8 декабря 2013

У Мінску прайшоў трэці форум дзіцячых ініцыятыў, арганізаваны грамадскім аб'яднаннем інвалідаў Асаблівы свет. Вучні малодшых класаў з дванаццаці школ - гэта і звычайныя здаровыя хлопчыкі і дзяўчынкі і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі - на ўласным прыкладзе паказалі, што могуць разам гуляць і спаборнічаць, маляваць, спяваць, танцаваць і дарыць добры настрой не толькі адно аднаму, але і ўсім навокал.


Такі форум не першы, ён праводзіцца ўжо трэці раз. Ён дапамагае дзецям раскрыць свае таленты і адаптавацца ў жыцці, знайсці новых сяброў і стаць больш упэўненымі ва ўласных сілах.