У Мінску прайшоў урачысты выпуск курсантаў Акадэміі МУС

28 июня 2018

У Мінску на плошчы Дзяржаўнага флага сёння прайшоў урачысты выпуск курсантаў Акадэміі МУС. Сёлета атэстаты атрымалі 347 лейтэнантаў. У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і іншых сілавых ведамстваў. Ігар Шуневіч адзначыў, што Акадэмія МУС - гэта сучасная і інавацыйная ВНУ. Зусім нядаўна ўстанова адзначыла 60-годдзе з дня ўтварэння. За гэтыя гады там было падрыхтавана каля 31 000 спецыялістаў.

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі: "За гэты час навучальная ўстанова ператварылася ў адну з вядучых ВНУ ў праваахоўнай сістэме нашай дзяржавы і не толькі. Тут атрымліваюць глыбокія веды. Кожны год досыць высокі прахадны бал у акадэмію".

У дзень выпуску дыпломы аб паспяховым заканчэнні, а таксама запаветныя лейтэнанцкія пагоны атрымалі афіцэры Міністэрства ўнутраных спраў, Мінабароны, Следчага камітэта, камітэта судовых экспертыз, дэпартамента фінансавых расследаванняў і Пагранічнага камітэта.