Мінск ізноў у цэнтры міжнародных падзей і чарговы раз пацвярджае статус сусветнай пляцоўкі для дыялогу. На гэты раз беларуская сталіца прымала Савет біскупскіх канферэнцый - галоўную падзею года для Каталіцкай царквы Еўропы.
Сёння для ўдзельнікаў (а гэта прадстаўнікі 45-ці краін) правялі экскурсію ў адным з самых буйных прыходаў Беларусі - Усіхсвяцкім, што на вуліцы Каліноўскага. Адзначым, у нашай краіне Рымска-каталіцкая царква - другая па колькасці канфесія. Беларусь у свеце заўсёды асацыіраваліся і асацыіруецца з талерантнасцю і міралюбнасцю. Як пацвярджэнне - агульную мову ў нашай краіне знаходзяць прадстаўнікі ўсіх рэлігій. Шмат і змяшаных праваслаўна-каталіцкіх сем'яў. Пасля экскурсіі, падчас якой наведалі і крыпту храма-помніка, вышэйшае каталіцкае духавенства накіравалася ў касцёл Прасвятой Тройцы на Залатой Горцы. Тут прайшла апошняя ўрачыстая імша з усімі ўдзельнікамі канферэнцыі.
Частка еўрапейскіх біскупаў ужо сёння пакідае Беларусь. Некаторыя затрымаюцца яшчэ на дзень. Кіраўнікі біскупатаў Старога Свету наведаюць розныя парафіі Мінска і ўзначаляць святыя імшы, а таксама сустрэнуцца з вернікамі.













