У Мінску прайшоў рэспубліканскі форум-практыкум ідэолагаў

18 июня 2015

Для таго, каб эфектыўна і з максімальнай аддачай выконваць задачы, пастаўленыя на розных узроўнях, неабходная разумная арганізацыя ўсяго рабочага працэсу. І тут важную ролю адыгрывае праца ідэолагаў. Менавіта гэтыя прадстаўнікі з усёй краіны (кіраўнікі гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама грамадскіх арганізацый) сёння ў беларускай сталіцы прапаноўвалі новыя падыходы і стратэгіі ў рабоце з насельніцтвам.

 Уменне працаваць у сацыяльных сетках, кіраванне рэпутацыяй або СММ - усё гэта абавязак і дзяржорганаў, і ідэалагічнай вертыкалі. Да таго ж на іх рахунку і стабільнасць у грамадстве. Вопыт, можна сказаць, паказальны. Наконт гэтага гавораць і лічбы: Беларусь заняла 54-ю пазіцыю ў рэйтынгу якасці жыцця. Эксперты ўпэўненыя: ідэі, што прагучалі сёння, дапамогуць выйсці на новы ўзровень у нефармальным дыялогу з людзьмі.

Расказвае Сяргей Хамянтоўскі. Гэтай вучобы Генадзь Сугака і яго калегі чакалі даўно. Для іх ідэалогія - гэта інструмент, які павінен дапамагчы больш эфектыўна рэалізоўваць мэты, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы ў красавіцкім Пасланні. Сёння лёс нашай краіны вырашаецца не на франтах. Наша будучыня вызначаецца ў іншай, мірнай сферы - у эканоміцы.

Рэаліі сённяшняга дня патрабуюць жывой работы. Паводле апошніх звестак, камп'ютар з'яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для паловы беларусаў. Уменне працаваць на сацыяльных платформах, кіраванне рэпутацыяй або СММ - гэта абавязак і дзяржорганаў, і ідэалагічнай вертыкалі. Паказальны прыклад на форуме падало кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, якое зарэгістравалася ў сацсетцы.

Сёння ў Мінску ідэолагі з усёй краіны, што называецца, звяралі гадзіннікі. У сталіцы сабраліся тры сотні кіраўнікоў. Быць актуальнымі і эфектыўнымі сёння трэнд, таму ідэалагічныя работнікі не павінны заседжвацца ў кабінетах.

У рабоце з людзьмі прыгожымі стэндамі, плакатамі з заклікам і дошкамі гонару не абыдзешся. Тут галоўныя зносіны, прычым усімі даступнымі сродкамі і пажадана ў рэжыме анлайн.

2015-ы - Год моладзі. Тэзіс Кіраўніка дзяржавы аб тым, што лязо ідэалагічнай работы павінна быць накіравана на юнае пакаленне, аказаўся блізкі многім. На перадавыя погляды і ідэі моладзі зараз робяць стаўку многія кіраўнікі.

Вопыт ідэалагічнай работы ў сталіцы паказальны. Паводле звестак даследаванняў, 53% мінчан давяраюць гарадскім уладам, амаль 65% ацэньваюць станоўча. На форуме пагаджаліся, што работа з людзьмі не дарога з аднабаковым рухам. Патрэбная зваротная сувязь.

Уладзе давяраюць. Наліха апанентам і міжнародныя рэйтынгі пацвярджаюць прыярытэты пяцігодак.

Беларусь заняла 54-ю пазіцыю ў рэйтынгу якасці жыцця. Ён быў складзены найбуйнейшым у свеце парталам Намбіа. Індэкс якасці жыцця разлічваўся з дапамогай анлайн-даследаванняў. У ім улічвалі пакупніцкую здольнасць, ахову здароўя, бяспеку, спажывецкія цэны і экалогію. Расія заняла ў рэйтынгу 72-е месца. Украіна - 75-е. У пяцёрцы лідараў - Швейцарыя, Германія, Швецыя, ЗША і Фінляндыя.

Аб'ектыўную ацэнку работы ідэалагічнай вертыкалі на форуме даў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Стабільнасць у грамадстве - гэта заслуга і ідэолагаў. Намеціўшы вартасныя арыенціры, Ігар Бузоўскі заклікаў правесці "кадравую інвентарызацыю".

У фармаце секцый на форуме гаварылі наконт пошуку нестандартных метадаў работы. Замест традыцыйных дакладаў удзельнікі выйшлі ў народ. У праграме пяць маршрутаў. У цэнтры ўвагі - падрыхтоўка ідэалагічных кадраў у цэнтры "Лідар", а таксама падтрымка моладзі на стадыі развіцця малога бізнесу.

Калі ў краіне паміж ідэалогіяй слова і ідэалогіяй справы знак роўнасці - гэта ідэал. Да яго імкнуцца трэба і важна разумець галоўнае: грамадства будзе згуртаваным, калі кіраўнікі не будуць баяцца гаварыць з людзьмі, у тым ліку і наконт праблем, наконт іх вырашэння. Як не раз патрабаваў Кіраўнік дзяржавы, такая работа не павінна быць фармальнай.