У Мінску прайшло свята мастацтваў "Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця: у будучыню - з надзеяй"

21 мая 2018

Праект ужо 32 гады збірае юныя таленты з 27 раёнаў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай трагедыі. За гэтыя гады фестываль стаў міжнародным. Некалькі месяцаў журы падарожнічала па невялікіх гарадах у пошуку талентаў. На гала-канцэрце ў Белдзяржфілармоніі выступілі каля 200 дзяцей.

За час знаходжання ў Мінску юныя таленты далі дабрачынны канцэрт у дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры "Ждановічы" і наведалі дэльфінарый.