У гэтыя выхадныя ў Мiнску прайшоў першы суботнік гэтай восені

8 октября 2018

У сталіцы працягваецца месяц навядзення чысціні. Да добраўпарадкавання Мінска актыўна далучаюцца гараджане. У гэтыя выхадныя прайшоў першы суботнік. Разам з работнікамі камунальных службаў апалае лісце ў гарадскіх дварах, скверах і парках прыбіралі і студэнты. Сёлета ў сталіцы плануюць высадзіць каля паўсотні алей.

Ірына Літвіновіч, майстар ЖЭУ Партызанскага раёна г. Мінска: "Мы іх забяспечылі прыладамі, рабочым усім, пальчаткамі, вось яны актыўна дапамагаюць. Працуюць добра, дапамагаюць, працуюць. Моладзь навучылася працаваць, умее працаваць. І далей у нас гэтыя суботнікі будуць увесь восеньскі перыяд".

У планах цалкам завяршыць рамонт дарог і выездаў з дваровых тэрыторый.