У Мінску прайшоў першы міжнародны кангрэс па кардыялогіі і тэрапіі

16 мая 2016

Актуальныя пытанні сучаснай медыцыны абмеркавалі ў сталіцы. Першы міжнародны кангрэс па кардыялогіі і тэрапіі прайшоў на базе Нацыянальнай акадэміі навук. Медыцынскі форум аб'яднаў 400 удзельнікаў з 9 краін. Падзяліцца вопытам з калегамі прыехалі вядучыя прафесіяналы краін СНД, Канады і Швецыі. Прадставілі свае даклады і маладыя спецыялісты.

Рыгор Аруцюнаў, віцэ-прэзідэнт Расійскага навуковага медыцынскага таварыства тэрапеўтаў: "У Беларусі дасягнуты значныя поспехі ў барацьбе з захворваннямі злучальных тканак. Гэта вельмі важны аспект. Абагульненне гэтага вопыту прыносіць вялізны плён, таму што людзі набываюць навыкі, атрыманыя падчас карпатлівай працы пры выпрацоўцы свайго ўласнага вопыту. Мы становімся ўдзельнікамі выпрацоўкі калектыўных рашэнняў па аптымізацыі вядзення пацыентаў, таму такія форумы вельмі важныя".

Наталля Міцькоўская, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: "Мы шчыра ўдзячныя ўсім суперспецыялістам, якія прыехалі і якія дзеляцца з намі сваімі ведамі. Тая дыскусія, якая ўзнікае ў працэсе абмеркавання дакладаў, цікава практычным урачам, таму што яны, пакінуўшы наш кангрэс, прыйдуць на свае рабочыя месцы. Мы вельмі спадзяёмся, што новыя веды ім спатрэбяцца".

Важнымі тэмамі падчас мерапрыемства сталі метады лячэння кардыялагічных захворванняў, дасягненні ў рэўматалогіі і тэрапіі.