У Мінску прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 100-годдзю пачатку Першай сусветнай

1 августа 2014

Беларусь адна з нямногіх на постсавецкай прасторы паважае гісторыю і герояў той вайны, якая змяніла ўсю планету. У ёй удзельнічалі 38 краін. На працягу некалькіх гадоў беларуская зямля была месцам жорсткіх баёў. Больш за 800 тысяч чалавек надзелі салдацкія шынялі, а 130 тысяч засталіся ляжаць у зямлі. Страты Беларусі можна параўнаць са стратамі Бельгіі, якая замежнымі гісторыкамі прызнаецца адной з галоўных ахвяр Першай сусветнай. Сённяшнія памятныя мерапрыемствы яшчэ адна падстава нагадаць, наколькі нетрывалы бывае мір, падстава ўспомніць тых, хто самааддана ішоў на перадавую, каб абараніць ад ворага сваю Айчыну.


Герояў той вайны сёння ўспамінаюць ва ўсіх кутках нашай краіны. У Смаргоні ў парку Перамогі адбыўся міжнародны мітынг-рэквіем і тэатралізаваны паказ з выступленнямі ваенна-гістарычных клубаў. Мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр у горадзе адкрыюць да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны.