У Мінску прайшоў канцэрт для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

7 мая 2013

Выступленні вучні мінскіх школ і гімназій рыхтавалі самі і нават паспрабавалі сябе ў ролі рэжысёраў і сцэнарыстаў. А пераможцы творчых конкурсаў выступілі ў якасці сапраўдных артыстаў. Ад дзяцей ветэраны атрымалі паштоўкі і малюнкі, зробленыя сваімі рукамі. Ветэраны прызналіся, што кожны год з вялікім задавальненнем  сустракаюцца са школьнікамі, бо такія канцэрты  заўсёды праходзяць у цёплай атмасферы сямейнага свята.