У Мінску прайшоў конкурс па робататэхніцы

7 декабря 2019
Удзельнікамі сталі больш як 400 юных інжынераў з усіх абласцей Беларусі. Робаты пераадольваюць паласу перашкод, гуляюць у футбол і змагаюцца на сумо-рынгу! Паспрабавалі свае сілы канструктары з Кітая. Школьнікі прапанавалі свае робаканцэпты: разумныя машыны дэманстравалі магчымасці віртуальнага зроку, звышхуткаснай апрацоўкі інфармацыі і сінтэзу мовы.

У найбліжэйшыя дні суддзі вызначаць самыя арыгінальныя праекты ўдзельнікаў.