У Мінску прайшоў выніковы канцэрт у рамках дабрачыннай акцыі Свет без межаў

26 ноября 2013

У Мінску прайшоў выніковы канцэрт у рамках вялікай дабрачыннай акцыі Свет без межаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэта быў другі вакальны этап, дзе хлопчыкам і дзяўчынкам раскрыць свае таленты дапамагалі вядомыя беларускія выканаўцы. Больш падрабязна - Ларыса Гулякевіч.



У кагосьці з іх праблемы з псіхікай, у кагосьці са здароўем, а ў кагосьці з законам. Усім ім патрэбныя адны галоўныя лекі: увага, удзел у іх лёсе і вера ў іх талент і будучыню.


Выступіць на вялікай сцэне з песнямі, танцамі ды яшчэ разам з вядомымі і любімымі кумірамі эстрады. Для гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак не проста момант маленькага трыумфу. Гэта магчымасць паверыць у сябе, пашырыць дыяпазон свайго жыцця.


Дабрачынны праект Свет без межаў - унікальнае для Беларусі мерапрыемства, у якім удзельнічаюць дзеці з дамоў-інтэрнатаў і вучэбна-выхаваўчых устаноў. Першы этап быў мастацкі, дзе дзеці праяўлялі сябе ў жывапісе, малявалі карціны. Другі этап - Песня без межаў, дзе хлопчыкам і дзяўчынкам праявіць вакальныя здольнасці дапамагалі вядомыя эстрадныя артысты. Пад кіраўніцтвам сапраўдных прафесіяналаў малыя працавалі цэлы год. Для некаторых гэта цэлы подзвіг, а для кагосьці перагляд усіх жыццёвых каштоўнасцяў.