У Мінску прайшоў III Рэспубліканскі кангрэс "Мама PRO"

30 ноября 2019
Маштабны форум ужо трэці раз прайшоў у сталіцы. Усё, што вы хацелі ведаць пра цяжарнасць і роды, догляд малышоў, але баяліся спытаць, распавёў кангрэс "Мама PRO", у якім прынялі ўдзел не толькі маладыя бацькі, але і спецыялісты:  урачы, эксперты, вядомыя мамы і таты. У фармаце ток-шоу ўдзельнікі кангрэса абмеркавалі самыя хвалюючыя пытанні, якія ўзнікаюць на ўсіх этапах станаўлення бацькоў. Госці кангрэса аўтаматычна сталі студэнтамі акадэміі сумленнага мацярынства, атрымалі "залікоўкі" і, выканаўшы заданні ў розных зонах актыўнасці, на выхадзе атрымалі своеасаблівы "дыплом" - падарунак, які быў распрацаваны сумесна з банкам "Дабрабыт" спецыяльна для мерапрыемства. 

Пакуль мамы і таты вывучалі азбуку мацярынства, іх дзеці весела і актыўна бавілі час у імправізаваным дзіцячым садку. На кангрэсе закранулі пытанні не толькі медыцынскага характару. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі і тэму фінансавай бяспекі сям'і.