У Мінску прайшоў фестываль сям’і "Горад шчаслівых людзей"

22 мая 2018

Падары кавалак шчасця - такую тэму сёлета абралі для фестывалю сям'і. Свята аб'яднала жыхароў сталіцы на свежым паветры ў парку Уга Чавеса. Тэматычныя фотазоны, гульні на дробную маторыку і нават інтэрактыўныя пляцоўкі. Адкрыты да дыялогу таксама былі і псіхолагі.

Фестываль "Горад шчаслівых людзей" праходзіць пяты год, выступае ў абарону сямейных каштоўнасцей.