У Мінску адбыўся фестываль навукі

12 декабря 2016

Як атрымліваць энергію з розных крыніц, самастойна збіраць электрычныя ветракі і правільна карыстацца мультыметрам. Гэтыя школьнікі прыстасаваліся да фізіка-хімічных эксперыментаў. Падчас фестывалю навукі на майстар-класах наведвальнікі праводзілі інтэрактыўныя вопыты з акцэнтам на эканомію прыродных рэсурсаў. Дарэчы, гэты міжнародны фестываль навукі ўжо пяты, у беларускай сталіцы ладзіцца другі год запар.

Праект праводзіўся на працягу тыдня. За гэты час адбыліся навуковыя лекцыі, трэнінгі, экскурсіі, інтэлектуальныя ток-шоу і квэст-гульні. Усяго ж удзел у фестывалі прынялі больш за 2 тысячы наведвальнікаў.