У Мінску прайшоў 44-ты з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі

12 августа 2021

Падвядзенне вынікаў, новыя віткі развіцця, выбар кіраўніка моладзевага лакаматыва і азначэнне стратэгіі развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў. У сталіцы прайшоў 44-ты з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Аляксандр  Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам з'езду, адзначыўшы, што  падзея знакавая ў гісторыі арганізацыі, а тры справаздачныя гады сталі часам рэалізацыі магчымасцяў для сотняў тысяч членаў БРСМ. 

Студэнцкія атрады пашыраць геаграфію

Сёння моладзевы форум аб'яднаў паўтысячы дэлегатаў з усёй краіны. У тым ліку 100 чалавек з розных катэгорый моладзі - навучэнцаў, студэнтаў, вайскоўцаў - прадставілі сталіцу. 

У фармаце адкрытага дыялогу прынялі новую стратэгію развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў. У яе аснову ляглі прапановы і ідэі маладых людзей. 

У стратэгіі  асаблівая ўвага  грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Дэлегаты ўпэўненыя: нельга дапусціць спробы  перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.  Вылучылі для абмеркавання і пытанні прававога выхавання. 

Таксама прадмет гутаркі - праца студэнцкіх атрадаў - пашырэнне геаграфіі і колькасці ўдзельнікаў  (ужо сёлета заяўкі падалі амаль 30 тысяч чалавек). Асобным блокам - развіццё сацыяльных сетак і моладзевых  месенджараў. 


Першым сакратаром ЦК БРСМ абраны Аляксандр Лук'янаў


У завяршэнне працы выбралі першага сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ. Ім стаў Аляксандр Лук'янаў. Да  гэтага ён займаў пасаду начальніка аддзела Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС. 

Ужо заўтра новы лідар БРСМ прыступіць да сваіх абавязкаў. Першы рабочы дзень  правядзе з маладымі аграрыямі.