У Мінску развітваюцца з Мікалаем Іванавічам Дземянцеем

12 июля 2018

Ён узначальваў Вярхоўны Савет БССР у 90-91-ым гадах. Пад яго старшынствам была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 96-2000-ым гадах Дземянцей быў членам Савета Рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім і перадаў вянок.

Ушанаваць памяць беларускага дзяржаўнага дзеяча можна сёння да гадзіны дня ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Беларусі. Пахаваюць Мікалая Дземянцея на Маскоўскіх могілках у Мінску.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя