У Мінску развітваюцца з народным мастаком Беларусі Віктарам

11 июля 2019

У гэтыя хвіліны ў Мінску развітваюцца з народным мастаком Беларусі Віктарам Грамыкам. Грамадзянская паніхіда праходзіць у будынку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Рота ганаровай варты - даніна памяці ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Жывапісца не стала ўчора. Ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 96 гадоў. Віктар Грамыка амаль 40 гадоў выкладаў у Акадэміі мастацтваў. Доўгі час узначальваў Саюз мастакоў Беларусі. Развітацца з майстрам прыйшлі калегі і вучні. Пахаваюць народнага мастака на Усходніх могілках Мінска.