У Мінску развітваюцца з Анатолем Маразевічам

10 ноября 2014

Сёння ў Мінску развітваюцца з рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Анатолем Маразевічам. У хол аднаго з карпусоў ВНУ, дзе і праходзіць цырымонія развітання, выказаць спачуванні родным і блізкім прыйшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, калегі і студэнты. Доктар тэхнічных навук, прафесар Анатоль Маразевіч амаль усю сваю прафесійную дзейнасць прысвяціў нацыянальнай сістэме вышэйшай адукацыі і адукацыі пасля заканчэння ВНУ. Займаў і выкладчыцкія, і кіруючыя пасады вядучых універсітэтаў нашай краіны. А сёлета атрымаў званне Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі.


Анатоль Маразевіч некалькі гадоў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні новых метадаў у падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай адукацыі. Яго працы вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.