У Мінску праходзяць спаборніцтвы па інфармацыйнай бяспецы "AgatCTF-2019"

30 марта 2019

Падобныя мерапрыемствы ўжо другі год запар выклікаюць у IT-супольнасці непадробную цікавасць. У першую чаргу з пункту погляду падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне кібербяспекі. Паколькі спаборніцтвы праводзяцца паводле міжнародных правіл, гэта сапраўдны іспыт для спецыялістаў сваёй справы. Удзельнікі - каманды лепшых ВНУ краіны, якія навучаюць студэнтаў у сферы IT-тэхналогій. Як адзначылі арганізатары, спаборніцтвы арыентаваныя на рэалізацыю асноўных кірункаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне гарантавання інфармацыйнай бяспекі.

Падоўжацца спаборніцтвы два дні. Таксама на заўтра запланаваная канферэнцыя. Удзельнікі абмяркуюць надзённыя праблемы кібербяспекі ў IT-прасторы.