У Мінску праходзяць святкаванні юбілею КНР

1 октября 2019

Кітайская Народная Рэспубліка сёння адзначае сямідзесяцігоддзе з дня заснавання. Маштабныя святочныя мерапрыемствы разгарнуліся ў цэнтры Пекіна, у ваенным парадзе прынялі ўдзел каля пятнаццаці тысяч чалавек.

У беларускай сталіцы з нагоды важнай даты таксама прайшоў урачысты вечар, удзел у якім прыняў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР Цуй Цымін. Ён падкрэсліў, што Беларусь і Кітай за амаль 30 гадоў супрацоўніцтва выйшлі на новы, інвестыцыйны ўзровень адносін.

І яскравы прыклад гэтаму – індустрыяльны парк "Вялікі камень", які прызналі лепшым праектам ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях" у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Самыя знакавыя падзеі ў сучасным летапісе Кітая адлюстравалі ў фотавыставе. А замежныя студэнты падрыхтавалі святочны канцэрт, у якім гучалі песні на кітайскай і беларускай мовах - у знак дружбы дзвюх краін.