У Мінску праходзіць закрыццё мотасезона

16 сентября 2017

Па вуліцах сталіцы праехалі 7 тысяч байкераў. Для ўдзелу ў H.O.G. Rally Minsk у Беларусь прыехалі прадстаўнікі 15-ці краін. Гэта матацыклісты з Саудаўскай Аравіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Расіі, Фінляндыі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і іншых дзяржаў. Традыцыйна адпраўны пункт вялікай калоны - ля Кургана Славы. Адтуль матацыклісты накіраваліся да Палаца спорту.

Вядома, такі з'езд - гэта не проста сустрэча старых сяброў, яшчэ і сапраўднае відовішча. Напрыклад, сёння кожны зможа ўбачыць трукі ад лепшых стантрайдараў Harley-Davidson і дрыфт-шоу з эксклюзіўнымі матацыкламі. Акрамя таго, ля Палаца спорту, дзе і разгарнулася галоўная пляцоўка, у кожнага, хто жадае, Дзяржаўтаінспекцыя прыме практычны экзамен на катэгорыю А1.