У Мінску праходзіць кірмаш Чароўныя Каляды

25 декабря 2013

Прысмакі, сувеніры, касцюмы і нават вялікі ёлачны базар - у гэтыя хвіліны па ўсёй сталіцы праходзіць грандыёзны кірмаш Чароўныя Каляды. Свае вырабы са скідкамі прапануюць ледзь не ўсе прадпрыемствы рэспублікі. Дарэчы, настрой ствараюць не толькі прыемныя цэны, але і творчыя калектывы горада, а таксама казачныя персанажы.