У Мінску праходзіць кірмаш вакансій

22 ноября 2018

Сёння ў Мінску праходзіць кірмаш вакансій. У Палацы чыгуначнікаў 130 прадпрыемстваў і арганізацый горада прапаноўваюць месцы працы. Новых супрацоўнікаў шукаюць установы аховы здароўя, гандлю і прамысловасці. Усяго - 4 тысячы вакансій. На кірмашы можна прайсці тэсты, навучыцца правільна складаць рэзюмэ, даведацца пра атрыманне новай кваліфікацыі ці прафесіі.

На аднаго беспрацоўнага ў сталіцы сёння 16 вакансій. Павялічыўся попыт на спецыялістаў рабочых прафесій. Аднак наймальнікі зацікаўленыя ў кваліфікаваных работніках. Таму ў службах занятасці суіскальнікаў арыентуюць на перанавучанне і павышэнне кваліфікацыі.