У Мінску праходзіць кірмаш інавацыйных ідэй Smart Patent 2017

13 декабря 2017

Адной з пляцовак з'езда навукоўцаў сёння стаў і Мінскі кірмаш інавацыйных ідэй Smart Patent 2017. Адзін з галоўных лейтматываў форуму - імкненне да выпуску звыш чвэрці прадукцыі ў эканоміцы сталіцы з пазнакай "інавацыйная". Экспазіцыя аб'яднала каля сотні ноу-хау ў энергетыцы, медыцыне, нанатэхналогіях. "БелЭкспо" таксама стаў пляцоўкай і для конкурсу стартапаў.

Smart Patent прадоўжыцца і заўтра. У праграме прэзентацыя Мінскага гарадскога тэхнапарка, а таксама майстар-класы на тэму "Як пачаць бізнес з нуля".