У Мінску праходзіць XIII Міжнародная юрыдычная алімпіяда

26 сентября 2018

"Моладзь за мір" - у Мінску праходзіць XIII Міжнародная юрыдычная алімпіяда. Гэта конкурс для студэнтаў і магістрантаў розных краін. Ён не мае аналагаў ва Усходняй Еўропе і СНД і ўваходзіць у тройку прэстыжных еўрапейскіх конкурсаў па міжнародным праве. Сёлета заяўкі на ўдзел падалі 17 універсітэтаў. Упершыню ўдзельнічаюць Турцыя і Фінляндыя.

Алімпіяду праводзіць Міжнародны ўніверсітэт МІТСО пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Акрамя спаборніцкіх раўндаў удзельнікаў і суддзяў алімпіяды чакае экскурсійна-забаўная праграма. Пройдзе і вечар нацыянальных культур.