У Мінску праходзіць выстава дзіцячых творчых работ

22 января 2020
Конкурс-выстава ДАІ "Вынконваем законы дарог!" - у Мінскім палацы дзяцей і моладзі. Дзеці прадставілі свае карціны і вырабы з пласціліну і тканіны.Творчасць прысвечаная выкананню правілаў дарожнага руху і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Таксама конкурс дапамагае развіць творчы патэнцыял. Аўтараў лепшых работ узнагародзілі падарункамі.

Любоў Трапашка, старшы інспектар АДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска: "Конкурс "Выконваем законы дарог!" праводзіцца ў рамках праекта "Дарожная бяспека" для дзяцей 6-18 гадоў сталічнай аўтаінспекцыяй. Конкурс дапамагае фарміраваць юным мінчанам навыкі бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Акрамя таго, ён дапамагае развівацца творча. Захапляючыся, школьнікі вывучаюць правілы дарожнага руху".

Юныя наведвальнікі могуць таксама прагаласаваць за ўпадабаную карціну альбо выраб і тым самым зрабіць іх пераможцамі.