У Мінску праходзіць традыцыйны суботні аўтапрабег "За адзіную Беларусь!"

19 декабря 2020

"За адзіную Беларусь!". У Мінску ў гэтыя хвіліны праходзіць традыцыйны суботні аўтапрабег. У гэты раз - са святочным каларытам! Новы год не за гарамі - гэта адчуваецца па дэкоры машын. Акрамя нацыянальнай сімволікі, мішура і гірлянды. Сярод удзельнікаў праходзіць конкурс па лепшым упрыгожванні аўто. І, вядома, важна падарыць свята тым, каму не хапае бацькоўскага цяпла. Падарункі для дзяцей з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў можна было пакідаць пад спецыяльнай елкай некалькі выхадных запар. Яны знойдуць сваіх уладальнікаў ужо ў найбліжэйшы тыдзень.

Аўтапрабегі "За адзіную Беларусь!" не заканчваюцца! У навагоднія святы - новыя цікавыя маршруты.