Снег і зімовае надвор'е актыўна выкарыстоўваюць беларусы самага рознага ўзросту. У Мінску спартыўнае свята "Снежны драйв" аб'яднала жыхароў Заводскага раёна. Тут з'явілася горка для катання на санках і цюбінгах. Юныя мінчане - навучэнцы школ, у тым ліку спартыўных, у выхадныя пратэсціравалі трасу, а таксама спаборнічалі ў парным забегу на лыжах.
Яшчэ адна ледзяная горка заліта ля самага вялікага ў горадзе мабільнага катка "Чыжоўка". Вышыня снежнага трампліна - 6 метраў, даўжыня амаль 35. Сам мабільны каток адкрыты да 22:00.













