У Мінску праходзіць семінар па гуманітарным размініраванні

10 июня 2015

Гэтымі днямі ў Мінску па ініцыятыве Жэнеўскага міжнароднага цэнтра праходзіць семінар па гуманітарным размініраванні. Спецыялісты з 11-ці краін былога Савецкага Саюза абмяркоўваюць навыкі ачысткі і абследавання тэрыторый, складання карт, знішчэнне боепрыпасаў і многае іншае. Галоўная мэта сустрэчы - аб'яднаць намаганні па размініраванні і арганізаваць абмен вопытам.

Па выніка семінара вырашана адкрыць асобную рэгіянальную праграму супрацоўніцтва з краінамі Усходняй Еўропы, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі.