У Мінску праходзіць семінар для выкладчыкаў франкафонных секцый у школах

6 декабря 2019
Арганізуюць яго ў сталіцы штогод пры падтрымцы пасольства Францыі. Галоўная тэма семінара ў гэтым навучальным сезоне – інтэрнэт-рэсурсы і іх выкарыстанне ў вывучэнні французскай мовы ў білінгвістычных секцыях. Выкладчыкі школ і ўніверсітэтаў з Францыі даюць майстар-класы нашым настаўнікам, знаёмяць іх з новымі метадамі выкладання моўных аспектаў дзецям і дзеляцца ўласным прафесійным вопытам.

Амадзін Беранжэ, эксперт-метадыст цэнтра міжнароднай адукацыі Францыі: "Тое, што мы спрабуем зрабіць, гэта навучыць выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы як інструменты навучання. На нашу думку, гэта новы спосаб інтэрактыўных зносін паміж выкладчыкам і вучнем. Яны спрыяюць супрацоўніцтву вучняў, а таксама развіццю крэатыўнага мыслення". 

Другі этап франкафоннага семінара - практычны - пройдзе летам. Настаўнікі з Беларусі змогуць прайсці стажыроўку ва ўстановах адукацыі Францыі.