У Мінску праходзіць Рэспубліканскі суботнік

13 апреля 2013

Рыхтуем сталіцу да лета.  Сёння мінчане з граблямі, рыдлёўкамі і іншым гаспадарчым інвентаром прыводзяць у парадак горад.


Пра тое, з якім настроем і ў якім рытме мінчане наводзяць глянец у сталіцы - раскажа Аліна Вольская.


Замест гальштукаў  рабочыя пальчаткі, замест канспектаў граблі ў руках. Сёння старая савецкая традыцыя зноў у трэндзе. Прадстаўнікі палітычных партый і студэнты сталічных ВНУ, жыхары мікрараёнаў і актыў прафсаюзнага камітэта. Сёння ўсе яны актыўна прапагандуюць калектыўную працу на карысць сталіцы.


Генеральная ўборка сталіцы - такі запіс з'явіўся ў штодзённіку 143 сяброў арганізацыі Белая Русь, якія актыўна далучыліся да справы чысціні праспекта Газеты Правда. Яшчэ зусім нядаўна ў гэтых дамах быў праведзены капітальны рамонт. А ўжо сёння генеральная ўборка і добраўпарадкаванне двара актуальныя як ніколі.


Ян Дамінікавіч запісы ў штодзённіку не рабіў, але выйсці на дапамогу камунальным службам  не забыўся. Адзін з першых жыхароў гэтага дома, ён кожны год прымае ўдзел у суботніку.
Экаваланцёрамі сёння сталі і студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Актыўна узяўшыся за інструменты, хлопцы літаральна за некалькі гадзін проста змянілі скверы каля карпусоў універсітэта.


У апошнія гады суботнікі сталі вядомай асаблівасцю  жыцця горада. З кожным годам усё большая колькасць актыўных і неабыякавых жыхароў сталіцы бяруць удзел у рэспубліканскіх суботніках.