У Мінску праходзіць Рэспубліканскі педсавет

23 августа 2017

На парадку дня - дзясяткі пытанняў развіцця адукацыі. Асаблівую ўвагу нададуць папулярызацыі рабочых прафесій і павышэнню ўзроўню прафпадрыхтоўкі.

На педсавеце працуе і наша здымачная група. На прамой сувязі Вераніка Бута.

Адразу хачу адзначыць, што, вядома, самыя рацыянальныя прапановы пасля будуць укаранёныя. Але гэта зусім не значыць, што новаўвядзенні пачнуць працаваць ужо з 1 верасня. Як гавораць самі ўдзельнікі форуму, яны рыхтуюць так званую дарожную карту ў сістэме адукацыі і на кароткатэрміновую, і на доўгатэрміновую перспектывы, г.з. да 2030 года. Сёння праца ідзе па тэматычных секцыях, педсаветы праходзяць на базе ўніверсітэтаў і школ. Сярод асноўных пытанняў: мэтазгоднасць уступных іспытаў у 5 клас, дубліраванне падрыхтоўкі па адных і тым жа спецыяльнасцях, стварэнне цэнтра незалежнай ацэнкі якасці адукацыі, а таксама кадравы патэнцыял, развіццё інклюзіўнай адукацыі. Галоўны пасыл у пераходзе на абавязковую ўсеагульную сярэднюю адукацыю. У рэспубліканскім педсавеце прымаюць удзел каля тысячы спецыялістаў. Гэта не толькі педагогі, выхавальнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, але і будучыя работадаўцы выпускнікоў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў - кіраўнікі прадпрыемстваў. З некаторымі выкладчыкамі мы пагутарылі да пачатку педсавета. Паслухаем, што яны распавялі.

Да працэсу абмеркавання надзённых пытанняў адукацыі далучыліся ўсе рэгіёны сталіцы. Кожны з удзельнікаў педсавета прыйшоў са сваімі прапановамі і прэзентацыямі. Напрыклад, як правесці 6-ы дзень у школе, як правільна ўкараняць на занятках новыя тэхналогіі. Праца форуму прадоўжыцца два дні: самыя рацыянальныя прапановы, агучаныя сёння на секцыях, вынесуць заўтра на пленарнае пасяджэнне.