У Мінску праходзіць Восеньская адукацыйная школа для моладзі

30 октября 2015

Моладзевыя ініцыятывы – у падтрымку навукі. У Мінску праходзіць Восеньская адукацыйная школа для моладзі. Два дні трыццаць яе ўдзельнікаў – лепшыя вучні сваіх школ і гімназій – наведваюць інстытуты Акадэміі навук, Парк высокіх тэхналогій, міжнародныя дыпламатычныя арганізацыі. Так, круглы стол для ўдзельнікаў прайшоў у выканаўчым камітэце СНД. Галоўныя тэмы для дыскусій – прымяненне навуковага метаду ў вывучэнні школьных прадметаў.

Цэнтр моладзевых інавацый праводзіць адукацыйную школу для будучых навукоўцаў пяты раз. Галоўная мэта ўсіх семінараў – падтрымка навуковых ініцыятыў.