У Мінску праходзіць абкатку электробус фармату міні

22 октября 2019

Больш манеўраная і кампактная версія пасажырскага экатранспарту (яго даўжыня складае 9 метраў) у першую чаргу прызначана для курсіравання па невялікіх гарадах. Таму лінейка міні-электробусаў у асноўным будзе пастаўляцца на экспарт. Першымі выпрабаваць зручнасць і мабільнасць новых мадэляў змогуць жыхары Грузіі - у пачатку наступнага года восем міні-электробусаў адправяцца ў Батумі. На адным зарадзе міні-электробус зможа праехаць амаль 200 кіламетраў і перавезці да 75 пасажыраў.