У Мінску праходзіць Тыдзень італьянскай кухні

23 ноября 2017

Можна ўбачыць сапраўдныя кулінарныя шоу і пакаштаваць так званую высокую кухню. Арганізатары прапануюць наведаць майстар-класы і дэгустацыі, праводзяць прэзентацыі прадукцыі і страў рэгіянальных абласцей, а таксама сустрэчы з поварамі.

Арэна Рыкі, старшыня Федэрацыі італьянскіх валанцёрскіх асацыяцый у Беларусі: 

"Самая галоўная страва ў італьянскай кухні – гэта капелеці. Гэта нацыянальная страва рэгіёна Эмілія Раманія. Сёння мы прыгатавалі вялікую колькасць гэтых смачных страў з розным начыннем і соўсамі. Абавязкова будзем перадаваць свой вопыт".

Стэфана Б'янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: 

"Майстар-класы, дэгустацыі і ўсе мерапрыемствы у межах Сусветнага тыдня італьянскай кухні – гэта не толькі рэкламныя кампаніі, гэта і наш заклік да абароны прадуктаў з акцызнымі маркамі. Яны паказваюць іх якасць, мастацтва культуры правільнага харчавання, што з'яўляецца закладам здароўя".

У майстар-класах паўдзельнічалі і вытворцы пасты - італьянскія жанчыны, якія гатуюць цеста для розных відаў, бадай, самай папулярнай стравы Італіі. У многіх ВНУ пройдуць лекцыі і спецпаказы фільмаў.