У Мінску праходзіць Нацыянальны дзіцячы форум "Супрацоўніцтва ў імя будучыні"

22 мая 2019

Развіццё вучнёўскага самакіравання і падтрымка перспектыўных ініцыятыў. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваюць на Нацыянальным дзіцячым форуме "Супрацоўніцтва ў імя будучыні. Удзельнікі прыехалі з усіх абласцей і сталіцы - гэта члены Рэспубліканскага кардынацыйнага савета моладзевых парламентаў, актывісты БРСМ, маладыя журналісты і піянеры. Усяго форум прыняў 120 чалавек. Такія сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі і ствараюць умовы для моладзі ў развіцці арганізатарскіх здольнасцей. У нефармальнай абстаноўцы вопытам з імі дзеляцца прадстаўнікі дзяржапарата і міністры.

Удзельнікі ўсклалі кветкі ля стэлы "Мінск - горад-герой". Вынікам сустрэчы стануць прэзентацыя працы інтэрактыўных пляцовак і прыняцце рэзалюцыі форуму.