У Мінску праходзіць міжнародны турнір Акадэміі МУС Шчыт і меч

23 ноября 2013

Больш за 200 студэнтаў і курсантаў Беларусі, Расіі і Украіны сабраліся ў Мінску, каб бліснуць інтэлектам. Самыя эрудзіраваныя каманды ў гэтыя выхадныя змагаюцца за перамогу на 9-м міжнародным турніры Акадэміі МУС Шчыт і меч. Пераможца стане вядомы ўжо заўтра. Яго чакае запаветны кубак. Спецыяльныя ўзнагароды таксама атрымае лепшая каманда сілавых ведамстваў.


Беларускай лігай інтэлектуальных каманд Шчыт і меч прызнаны лепшым турнірам краіны па выніках 2009-2010 гадоў. Дзякуючы такому высокаму прызнанню яго пераможцы атрымліваюць магчымасць заявіць пра сябе на адборачных спаборніцтвах чэмпіянату Рэспублікі і Еўропы сярод студэнтаў.