У Мінске праходзіць міжнародны кіберфестываль

18 мая 2013

Гэтае мерапрыемства ўжо 5 гадоў інтрыгуе тысячы гледачоў і больш за мільённую інтэрнэт-аўдыторыю. Адразу на дзвюх пляцоўках  кіберспартсмены з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы ў рэжыме віртуальных баталій змагаюцца за званне лепшага ў такіх дысцыплінах як World of Tanks, StarCraft 2 і Dota 2.

Тут жа сёння адкрылася выстава IT-брэндаў, а зусім побач з геймерамі выпрабоўваюць на трываласць камп'ютарныя аперацыйныя сістэмы прафесіяналы ў overclocking. І гэта, магчыма, самае відовішчнае спаборніцтва фестывалю. Дарэчы, яго прызавы фонд - 25 тысяч долараў.

Хто стане шчаслівым уладальнікам галоўных прызоў - даведаемся ўжо сёння вечарам на інфармацыйным канале Панарама.