У Мінску праходзіць міжнародны форум "Журналістыка-2019: стан, праблемы і перспектывы"

15 ноября 2019

Як павысіць статус нацыянальнай інфармацыйнай прасторы ў сусветнай медыясупольнасці і выпрацаваць новыя эфектыўныя шляхі развіцця галіны. На факультэце журналістыкі БДУ стартавала міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Сёння другі дзень форуму. Сярод удзельнікаў вядомыя журналісты і выкладчыкі. Усяго больш за 150 чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Кітая, Японіі.

У праграме канферэнцыі таксама круглыя сталы, семінары і дыскусіі з экспертамі. Міжнародны форум прысвяцілі 75-й гадавіне факультэта журналістыкі.